ec72d61b     

Орлов Владимир (2) - Тунэль Зь Серабранкi Ў Бэрлiн (На Белорусском Языке)



Уладзiмiр Арлоў
Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн
Бывайце, заходнебэрлiнскiя дворнiкi! Калi б ты гаварыў па-нямецку, дык
растлумачыў бы iм, што больш за ўсё на сьвеце яны падобныя да беларускiх
акадэмiкаў i членкараў i, пакiнуўшы за дзьвярыма канфэрэнц-заляў свае
мудрагелiстыя прычындалы, маглi б сьмела займаць месца ў прэзыдыюмах.
Бывайце, белазубыя гандляры-туркi з пляцу каля Брандэнбурскае брамы з
вашымi мэдалямi "За взятие Берлина" (вас можна было б таксама ўзнагароджваць
iмi, бо Бэрлiн зь ягонымi 250 тысячамi малаазiйцаў - трэцi пасьля Стамбулу й
Анкары турэцкi горад сьвету), са значкамi "Победитель соцсоревнования" й
партабакамi з "Пагоняй" вытворчасьцi Полацкага лiцейна-мэханiчнага заводу па
пяць марак за штуку.
Бывайце, бэрлiнскiя немкi! З кожным пражытым годам вы робiцеся толькi
больш прывабныя, каб у старасьцi кожная ператварылася ў прыгажуню.
Бывайце, бэрлiнскiя турчанкi! Карыстайцеся са свае смуглявае маладосьцi,
бо з вамi з кожным пражытым годам адбываецца штосьцi адваротнае.
Бывайце, бэрлiнскiя мурынкi! Здаецца, вы (хiба што за выняткам адной
радавой U.S.Armу) пакуль што цiхамiрна йснуяце па-за эстэтычнымi крытэрыямi
беларускiх мужчынаў.
Бывай, галоўка Нэфэрцiцi з Эгiпэцкага музэю! Адно тваё дасканалае вушка
слухае дзесьцi голас сахарскiх пяскоў, а ў ацалелае нехта асьцярожна шапянуў
табе, што па менскiх вулiцах ходзiць жанчына з тваiм профiлем i, можа,
калi-небудзь хтосьцi таксама аблашчыць ейнае вушка цёплым дыханьнем i адкрые
ёй яе таямнiцу.
Бывайце, паважныя бэрлiнскiя панкi з кармiнавымi, вохрыстымi ды iндыгавымi
грабянямi на голеных да люстранога бляску галовах, падобных да яек, зьнесеных
ацтэцкiмi пачварамi з Далемскага музэю, перад якiм бялеюць на газонах чародкi
шампiнёнаў, а па-наску - пячурак.
Бывайце, бэрлiнскiя дзецi! Незалежна ад колеру скуры ў вас такiя здаровыя
й чыстыя твары, якiя ў беларускiх дзяцей можна ўбачыць адно на фотаздымках
пачатку стагодзьдзя.
Бывай, iталiйскi рэстаранчык, дзе гасьцiнныя гаспадары Ульрых, Вольф i
Свэн да адвалу нагадавалi цябе стронгай i мясам акулы.
Бывай, сталоўка бэрлiнскага аддзяленьня пасольства Расейскай Фэдэрацыi,
дзе цябе нагадавалi баршчом i сечаным шнiцлем.
Бывайце, па-цыганску маляўнiчыя жабракi й жлукты са станцыi мэтро
Заалёгiшэр гартэн! Нiхто не забаронiць вам, аблiваючы бароды, смактаць сваё
вiно й пiва, цалавацца ўзасос бяз розьнiцы полу й проста на вулiцы, пад нагамi
ў мiнакоў, здымаць хiрургiчныя швы з раны, атрыманай тут у п'янай бойцы.
Бывай, заходнебэрлiнскi зьвярынец, пасьля якога хочацца наведаць усе
зьвярынцы былога СССР з адной толькi мэтай - дапiсаць на кожнай шыльдачцы з
назваю жывёлiны два словы: "дробны" й "брудны".
Бывайце, прычасаныя, быццам на прыём дыпляматычнага корпусу, арангутангi,
гiбоны й гамадрылы! Бывайце, фрывольныя макакi з мадняцкiмi фрызурамi! Вашыя
дзецi маглi б штодня адпраўляць сваiм равесьнiкам у СНГ гуманiтарную дапамогу
ў выглядзе некалькiх скрынак памаранчаў, кiвi, манга й трускавак, якiя ў нас
бываюць у чэрвенi, а ў бэрлiнскiм зьвярынцы - а восьмай ранiцы.
Бывайце, бела-чырвона-сiнiя чыюкi памерамi з нашых буслоў! Вашая крыклiвая
валтузьня нагадвала б пасяджэньне парляманту суседняе дзяржавы, каб вы не
дзяўблi двух жоўта-блакiтных суродзiчаў, што больш выдавала на дзяльбу
Чарнаморскага флёту.
Бывайце, падобныя да некаторых клясыкаў нашае лiтаратуры сытыя мядзьведзi
зь недаедзенымi паляндвiцамi на цёплых камянёх пры басэйнах з вадою, чысьцiня
якой не прысьнiцца нашым вадаправодным



Назад