ec72d61b Главная Toggle navigation, видео приколы. |     

Орлов Владимир - Я Марыў Стаць Шпiёнам (На Белорусском Языке)



Уладзiмiр Арлоў
Я марыў стаць шпiёнам
Сёння не будзем гаварыць нi пра паэта, якога амаль год трымаюць у турме за
легкадумны вершык, нi пра чыесьцi спаленыя партрэты, нi пра новыя арышты.
Давай уявiм, што там, за вакном, звычайная для Эўропы прыпозненая вясна, i
я раскажу табе якую-небудзь займальную гiсторыю, штосьцi такое, аб чым мужчына
i жанчына, якiя адчулi прыхiльнасць адно да аднаго i ўжо не першы год
адчуваюць яе да добрага чырвонага вiна, могуць гутарыць зараз за столiкам
кавярнi недзе там, дзе разлiчваюцца кронамi альбо крэдытнымi карткамi.
Напрыклад?.. Напрыклад, калi пачынаць ab avo*, паслухай, кiм я марыў стаць
у дзяцiнстве.
* Лiтаральна "ад яйка"; з самага пачатку (лац.).
Зрэшты, я выказаўся не зусiм дакладна. Мары вырастаюць на падмурку хоць
нейкага жыццёвага досведу, а я збiраюся казаць пра свае першыя гады, калi
толькi пачынаў адасабляць сябе ад навакольнага свету, калi дарослыя ўжо бралi
мяне з сабою ў кiно (тэлевiзараў на нашай вулiцы ды, пэўна, i ва ўсiм горадзе
тады не было), але кнiга яшчэ доўга заставалася таямнiцаю за сямю пячаткамi.
Тут, згадзiся, трэба весцi гаворку не пра асэнсаваныя мары, а пра
своеасаблiвыя сны наяве...
Калi ласка, бутэлечку ламбрускi. Што яшчэ? Два келiхi i попелку.
Так, менавiта пра сны наяве, тлумачыць якiя мы павiнны, зыходзячы не з iх
лiтаральнага сэнсу, а паводле той самай методыкi, што i сны звычайныя, у якiх
злоўленая рыба абяцае не рыбалку, а цяжарнасць, а пажар - грошы.
Калi ў такiм узросце ў дзiцяцi пытаюцца, кiм яно хоча стаць, то вядуць
дыялог з падсвядомасцю, а таму трохi дзiўна, што дзiцячым адказам на гэтае
сакраментальнае пытанне не надавалi належнае ўвагi адэпты псiхааналiзу.
Афiцыянт не спяшаецца, i з твайго дазволу я пачну з таго, што выдатна
памятаю не толькi тое, кiм хацеў быць, але i тое, кiм нi ў якiм разе не хацеў.
Прычым гэты антывыбар, у адрозненне ад выбару са знакам плюс, нярэдка, як гэта
здараецца i ў свеце дарослых, быў абгрунтаваны значна лепей. Вытлумачыць, чым
той цi iншы чалавек табе не даспадобы, заўсёды, на мой погляд, прасцей, чым
знайсцi прычыны сваёй прыхiльнасцi.
Дык вось, гадоў з двух з паловай я быў перакананы, што нiякая сiла не
змусiць мяне, як вырасту, зрабiцца следчым.
Следчым працаваў дзядзька Чаглей, якi жыў у нашым драўляным доме праз
сценку.
Дзядзька Чаглей прыехаў у Полацак з Сiбiры, але ў той дзень, калi ён
падхапiў мяне сваiмi дужымi валасатымi рукамi пад пашкi i падкiнуў над
галавой, а я з гэтае верхатуры абсiкаў яму блiскучы плех, у той дзень пра
паходжанне нашага суседа, як i пра iснаванне ягонай далёкае радзiмы, я i не
здагадваўся, а мой пругкi i трапны струменьчык нарадзiўся не ад нейкага
перададзенага па генах асаблiвага пачуцця да сiбiракоў або да мiлiцэйскiх
следчых, а ўсяго толькi ад лiшку радасных пачуццяў, што перапаўнялi маю юную
iстоту.
Тым не меней пасля гэтага бяскрыўднага здарэння дзядзька Чаглей да скону
дзён знелюбiў мяне. Ён нiколi - дарма што сваiх дзяцей яны з цёткай Клавай,
якую ўсе звалi Чаглеiхай, не дачакалiся - не пачаставаў мяне нi цукеркаю, нi
марозiвам, наогул нiчым, апрача нязменна насупленага калючага позiрку, якiм
апошнi раз адарыў з труны пасля сваёй ранняе смерцi ад хваробы са смешнаю
назваю "рак".
Малюючы гэтую псiхалагiчную сiтуацыю, можна знайсцi безлiч iншых дэталяў,
аднак галоўную ролю ў маiм рашучым нежаданнi рабiцца следчым адыгралi не
Чаглеевы п'янкi i не абванiтаваныя жоўтыя вяргiнi пад нашымi вокнамi, а -
грыбы лiсiчкi, якiя мама смажыла з цыбу